Аляксееўка (Мінскі раён)

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Аляксе́еўка[1] (трансліт.: Aliaksiejeŭka, руск.: Алексеевка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Грэбенка. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 11 км на поўдзень ад Мінска, 2 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на дарозе H9034.

Вёска
Аляксееўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 89 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223070
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236842001
Аляксееўка на карце Беларусі ±
Аляксееўка (Мінскі раён) (Беларусь)
Аляксееўка (Мінскі раён)
Аляксееўка (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Аляксееўка (Мінскі раён)

Гісторыя правіць

У 1858 годзе вёска маёнтка Лешніца ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра І. Малышкіна. У 1897 годзе ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1926 годзе ў вёсцы працуе стальмашня. З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. У 1932 годзе адкрыты фельчарска-акушэрскі пункт.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 6 двароў, знішчаныя 16 жыхароў.

Насельніцтва правіць

  • 1858 год — 61 жыхар
  • 1897 год — 19 двароў, 143 жыхары
  • 1917 год — 47 двароў, 310 жыхароў
  • 1926 год — 18 двароў, 92 жыхары
  • 1941 год — 40 двароў, 184 жыхары
  • 1999 год — 60 жыхароў
  • 2009 год — 89 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі правіць