Амяліна (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Амяліна, Брэсцкі раён)

Амялі́на[1] (трансліт.: Amialina, руск.: Омелино) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Вёска
Амяліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 195 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225040
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846061
Амяліна на карце Беларусі ±
Амяліна (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Амяліна (Брэсцкі раён)
Амяліна (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Амяліна (Брэсцкі раён)

Цэнтр сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Амялінна».

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX стагоддзя як вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе адносілася да Цюхінскай сельскай грамады. У 1862 годзе пазначана ў ліку сёл Чарнаўчыцкага царкоўнага прыхода. У 1882 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі, 3 прапалі без вестак.

Інфраструктура правіць

  • Клуб
  • Магазін
  • Жывёлагадоўчая ферма

Насельніцтва правіць

  • 247 рэвізскіх душ (1858)
  • 66 двароў, 517 жыхароў (1897)
  • 540 жыхароў (1905)
  • 52 двары, 213 жыхароў (1921)
  • 297 жыхароў (1959)
  • 218 жыхароў (1970)
  • 71 гаспадарка, 171 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць