Астрагляды

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Астрагляды)

Астрагля́ды[1] (трансліт.: Astrahliady, руск.: Острогляды) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.

Вёска
Астрагляды
Astrahlady, Prozar. Астрагляды, Прозар (1901-17).jpg
Астрагляды, сядзіба Прозараў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Астрагляды на карце Беларусі ±
Астрагляды (Беларусь)
Астрагляды
Астрагляды (Гомельская вобласць)
Астрагляды

Знаходзілася за 11 км на захад ад Брагіна, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 120 км ад Гомеля. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

ГеаграфіяПравіць

На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (400 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Побач праходзіць аўтамабільная дарога Камарын — Хойнікі. Паблізу ёсць радовішчы гліны.

Планіроўка складалася з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на захадзе далучалася кароткая скрыўленая вуліца, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі, а з поўдня да асноўнай далучалася скрыўленая вуліца. На поўдні і захадзе знаходзіліся адасобленыя будынкі. Жылыя хаты — драўляныя сядзібнага тыпу.

ГісторыяПравіць

 
Божая Маці Снежная з Астраглядаў

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 1504 года пад назвай Астраглядавічы, адміністрацыйна належала да Кіеўскага павету спачатку Вялікага Княства Літоўскага, з 1569 года — Каралеўства Польскага. Уладанне Палазовічаў, Любецкіх, Харлінскіх, Абрамовічаў, Бразоўскіх, Шуйскіх, Прозараў. Прысутныя на карце ВКЛ 1613 года, мелі замак. На 1622 год у справе Кіеўскага гродскага суда згаданы касцёл (перабудаваны ў 1683 і 1805 годзе)[3]. У 1753 годзе князем Шуйскім запісаны фундуш Свята-Траецкай царкве. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле інвентара 1844 года ў маёнтку Хойнікі, які належаў Уладзіславу Прозару. У 1850 годзе сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. З 1864 года дзейнічала народная вучэльня. У 1885 годзе размяшчаліся школа, царква, касцёл. Паводле перапісу 1897 года царква, касцёл, капліца, народная вучэльня, хлебазапасная крама, вятрак, карчма. Побач быў аднайменны фальварак. У 1908 годзе ў Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета. Падчас акупацыі ў 1918 годзе германскімі войскамі партызанскі атрад пад камандаваннем Ф. І. Скараходава (выхадца Брагіна) разграміў створаную тут камендатуру.

З 8 снежня 1926 года па 1987 год цэнтр Астраглядскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 2-й палове 1920-х гадоў арганізаваны саўгас «Астрагляды», дзейнічалі пачатковая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Варашылава, працавалі 2 гамарні, цыркулярка, вятрак (з 1928 года), сталярная майстэрня (з 1930 года).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны ў сярэдзіне ліпеня 1943 года разграмілі гаспадарчую базу акупантаў, якая месцавалася ў вёсцы. Карнікі забілі 23 жыхара. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 389 жыхароў вёскі, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. У 1962 годзе да вёскі далучана суседняя вёска Двор Астрагляды, мястэчка Папаратнае. Была цэнтрам саўгаса «Астрагляды», месцаваліся сярэдняя школа, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі.

НасельніцтваПравіць

  • 1850 год — 56 двароў, 380 жыхароў.
  • 1885 год — 71 двор, 403 жыхара.
  • 1897 год — 123 двары, 720 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 130 двароў, 860 жыхароў. У фальварку — 2 двары, 26 жыхароў.
  • 1959 год — 897 жыхароў (паводле перапісу). У найблізкай аднайменнай сядзібе — 250 жыхароў.
  • 1986 год — жыхары (400 сем’яў) пераселены.
  • 2004 год — жыхароў няма.

СлавутасціПравіць

 
Касцёл

Страчаная спадчынаПравіць

  • Касцёл (пачатак XX ст., драўляны) — помнік архітэктуры эклектыкі.

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68(руск.) 
  3. http://hojniki.ucoz.ru/index/kascjol_u_astragl/0-451
  4. [1]

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sign. 1. S. 3, 200
  • Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI–XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А.Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Четыре четверти, 2018

СпасылкіПравіць