Бабынічы (Полацкі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Бабынічы, Полацкі раён)

Бабы́нічы[1] (трансліт.: Babyničy, руск.: Бабыничи) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бабыніцкага сельсавета. Размешчана паміж азёрамі Бабынічы на захадзе і Нясіта на ўсходзе. Насельніцтва 250 чал. (1990). Знаходзяцца за 40 км на паўднёвы захад ад Полацка, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Загацце.

Вёска
Бабынічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 222 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Аўтамабільны код
2
Бабынічы на карце Беларусі ±
Бабынічы (Полацкі раён) (Беларусь)
Бабынічы (Полацкі раён)
Бабынічы (Полацкі раён) (Віцебская вобласць)
Бабынічы (Полацкі раён)
Возера Нясіта з боку вёскі

Гісторыя правіць

Упершыню Бабынічы згадваюцца ў другой палове XV ст., калі імі валодаў полацкі баярын З. Корсак, потым яго сыны і ўнукі. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года, паселішча згадваецца як «отчина и дедина» 5 унукаў З. Корсака. Складалася з феадальнага двара і сяла, дзе жыло 57 радзінаў (дымоў) сялян і 40 радзінаў служылых людзей — баяраў панцырных і путных. з іх 13 радзінаў належала В. Зяноўевічу-Корсаку, 45 — яго брату Івану, а астатнія іх стрыечным братам: Багдану, Глебу і Фёдару Корсакам. Пазней Бабынавічы заставаліся ў складзе Полацкага ваяводства, ва ўладанні нашчадкаў названых асоб; частка маёмасці ў выніку шлюбаў перайшла да іншых родаў. У XVII ст. паселішча атрымала статус мястэчка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабынавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У пачатку XX ст. існавалі мястэчка Бабынічы (70 дамоў), фальварак Бабынічы-Вовель (ва ўладанні А. Тамашэвіча), маёнтак Бабынічы-Юраўшчына (належаў нашчадку першых уладальнікаў — В. Корсаку) і маёнтак Вуглы-Бабынічы (уладанне Ф. Русецкага).

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Бабынічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Бабынічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета Ветрынскага раёна (з 1960 у Полацкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 52 двары, на 1990 — 86 двароў.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1838 — 96 чал. (48 муж. і 48 жан.), з іх духоўнага саслоўя праваслаўнага 5 муж., мяшчан-іўдзеяў 33 муж. і 40 жан., сялян памешчыцкіх 10 муж. і 8 жан.[2]; 1881 — 449 чал. (228 муж. і 221 жан.)
  • XX стагоддзе: 1901 — 326 чал.; 1970 — 146 чал.; 1990 — 250 чал.[3], 1995 — 271 чал., 98 двароў[4].

Інфраструктура правіць

У Бабынічах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Святой Ефрасінні Полацкай. Пабудавана ў 1906, існавала ў 1924 годзе[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 415.
  3. Вячаслаў Насевіч. Бабынічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 266. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  4. Бабынічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  5. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць