Баравая (Жыткавіцкі раён)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Баравая)

Барава́я[1] (трансліт.: Baravaja, руск.: Боровая) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

Вёска
Баравая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Насельніцтва
184 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247973
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216848011
Баравая на карце Беларусі ±
Баравая (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Баравая (Жыткавіцкі раён)
Баравая (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Баравая (Жыткавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.

Гідраграфія правіць

На ўсходзе вадасховішча рыбгаса.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Дзень ураджая», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе рыбгаса «Белае» (цэнтр — пасёлак Азёрны). Дзейнічае пачатковая школа.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 67 гаспадарак, 184 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 33 жыхара (паводле перапісу).
  • 1917 год — 41 жыхар.
  • 1940 год — 34 двары, 172 жыхара.
  • 1959 год — 231 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 67 гаспадарак, 184 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць