Белае (Пухавіцкі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Белае, Пухавіцкі раён)

Бе́лае[1] (трансліт.: Bielaje, руск.: Белое) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 16 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 61 км ад Мінска, каля возера Беліцкае.

Вёска
Белае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244830006
Белае на карце Беларусі ±
Белае (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Белае (Пухавіцкі раён)
Белае (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Белае (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У пачатку XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці.

Упамінаецца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктах Дрычынскага праваслаўнага прыходу. У 1886 годзе адкрыта школа граматы, у якой ў 1890 годзе вучылася 15 хлопчыкаў. У 1897 годзе быў піцейны дом і сядзіба.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе была часткова спалена[3].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 1816 год — 11 двароў, 80 жыхароў
  • 1858 год — 66 жыхароў
  • 1897 год — 44 двары, 292 жыхары, сядзіба — 5 жыхароў
  • 1909 год — 40 двароў, 439 жыхароў
  • 1917 год — 56 двароў, 341 жыхар
  • 2002 год — 32 двары, 55 жыхароў
  • 2010 год — 20 гаспадарак, 27 жыхароў
  • 2012 год — 20 гаспадарак, 32 жыхары
  • 2019 год — 25 жыхароў[5]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 27 сакавіка 2024.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 27 сакавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць