Боркі (Бярозаўскі раён)

аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Боркі, Бярозаўскі раён)

Бо́ркі[1] (трансліт.: Borki, руск.: Борки) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Аграгарадок
Боркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
342 чалавекі (1995)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225225
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208857009
Боркі на карце Беларусі ±
Боркі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Боркі (Бярозаўскі раён)
Боркі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Боркі (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

Згадваецца ў 1716 годзе ў складзе Блудзенскага войтаўства Блудзенскага староства.

У 1863 годзе жыхары вёскі прымалі ўдзел у паўстанні супраць царызму, 10 кастрычніка адбыліся сутыкненні паўстанцаў з войскамі. У 1864 годзе вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. Да 5 студзеня 1926 года ў Чарнякаўскай гміне, пасля яе скасавання далучана да Равяціцкай гміны, з 27 лютага 1932 года ў Сігнявіцкай гміне. 3 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў 19411944 гг. загінулі 10 воінаў-землякоў.

16 ліпеня 1954 года Пешкаўскі с/с перайменаваны ў Боркаўскі і вёска стала яго цэнтрам. У 1960 годзе ў складзе калгаса імя Чапаева, які аб'ядноўваў 7 вёсак, 517 двароў, у 1962 годзе перайменаваны ў калгас «Боркі» з цэнтральнай сядзібай у Борках. У 1998 ў склад калгаса ўваходзілі 5 вёсак з 630 жыхарамі, з іх працаздольных калгаснікаў было 195, дзейнічалі 4 фермы.

У 1986 годзе пры сярэдняй школе адкрыты грамадскі музей баявой і працоўнай славы.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].

Інфраструктура правіць

Дзейнічаюць сярэдняя школа, магазіны, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з трох паралельных, шчыльна забудаваных вуліц, злучаных завулкамі, арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

  • На ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1965 годзе пастаўлены абеліск і пліты з імёнамі тых, хто загінуў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць