Боркі (Жыткавіцкі раён)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Боркі, Жыткавіцкі раён)

Бо́ркі[1] (трансліт.: Borki, руск.: Борки) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Вёска
Боркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
235 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247982
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216840006
Боркі на карце Беларусі ±
Боркі (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Боркі (Жыткавіцкі раён)
Боркі (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Боркі (Жыткавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 15 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 248 км ад Гомелю.

Гідраграфія правіць

На заходняй ускраіне азёры Альтанка і Сіржыца, на поўначы возера Невясель, на паўднёвым ўсходзе возера Вузкінь.

Транспартная сетка правіць

Побач аўтадарога Жыткавічы — Чэрнічы. Планіроўка складаецца з 2 частак: паўночнай (да кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы далучаюцца з усходу 2 шыротныя вуліцы) і паўднёвай (шчыльна пастаўленыя кароткія вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, перасякаемыя шыротнымі вуліцамі). Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча на паўночным захадзе ад вёскі сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе вёска ў складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1914 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «2-я пяцігодка». Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная арганізацыя (кіраўнік Ермаловіч). Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 35 жыхароў, у памяць пра іх у 1970 годзе ўсталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — вёска Кольна). Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 1999 год — 108 гаспадарак, 235 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1834 год — 23 сем'і, 126 жыхароў.
  • 1908 год — 56 двароў, 398 жыхароў.
  • 1925 год — 81 двор.
  • 1959 год — 611 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1999 год — 108 гаспадарак, 235 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бо́рак, м.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць