Будоўля (Магілёўскі раён)

Будо́ўля[1] (трансліт.: Budoŭlia, руск.: Будовля) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Вёска
Будоўля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244864031
Будоўля на карце Беларусі ±
Будоўля (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Будоўля (Магілёўскі раён)
Будоўля (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Будоўля (Магілёўскі раён)

ГісторыяПравіць

Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак.

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 1924 года ў Хонаўскім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 жніўня 1943 года непадалёку ад вёскі партызаны знішчылі на чыгунцы браняпоезд акупантаў. З 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.

ПланіроўкаПравіць

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

НасельніцтваПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць