Будча

вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Будча)

Бу́дча[1] (трансліт.: Budča, руск.: Будча) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чудзінскага сельсавета. Знаходзіцца за 30 кіламетраў на ўсход ад Ганцавічаў, на правым беразе ракі Лань ніжэй вадасховішча Лактышы, на мяжы з Клецкім раёнам Мінскай вобласці.

Вёска
Будча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Буча
Насельніцтва
767 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3751646
Паштовы індэкс
225455
Аўтамабільны код
1
Будча на карце Беларусі ±
Будча (Беларусь)
Будча
Будча (Брэсцкая вобласць)
Будча

Гісторыя правіць

Першае ўпамінанне пра Будчу (Бучу) датуецца 1515 годам, калі вёску купіў князь Фёдар Іванавіч, апошні прадстаўнік роду Яраславічаў. У 1623 годзе грэка-каталіцкі мітрапаліт Іосіф Руцкі асвяціў царкву. Не пазней за 1643 год Будча пераходзіць да Радзівілаў, якія звычайна аддавалі яе ў арэнду (заставу).

З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі (Слуцкі павет Мінскай губерні). Паводле рэвізскіх сказак, у 1816 годзе у сяле было 50 двароў, 346 чалавек, у тым ліку 184 мужчыны, у 1834 — 55 двароў, 319 чалавек, 164 мужчын. У 1836 годзе па ініцыятыве ўладаў жыхары Будчы перайшлі ў праваслаўе.

У другой палове XIX стагоддзя царква была зачынена. У 1870 годзе аформлены выкупны акт у адпаведнасці з палажэннем аб сялянскай рэформе 1861 года. У канцы XIX стагоддзя ў Будчы адкрываецца школа, а затым Спаса-Прэабражэнская царква, у якой у пачатку XX стагоддзя служыў Фёдар Навіцкі, бацька акадэміка Яўхіма Карскага. У гэты час колькасць насельніцтва хутка расце і ў 1912 годзе складае 887 жыхароў, у тым ліку 475 мужчын.

У выніку Рыжскага мірнага дагавора Будча ўвайшла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. За 5 кіламетраў на ўсход ад Будчы каля хутара Людзвікоў размяшчаўся польскі кадрыраваны батальён аховы граніцы.

З 1939 года — у складзе БССР. Да 1954 года — у Пінскай, пазней — у Брэсцкай вобласці; у 1940—1962 гадах і з 1966 года — у складзе Ганцавіцкага раёна, у 1962—1966 гадах — Ляхавіцкага. З чэрвеня 1941 па 5 ліпеня 1944 года акупавана немцамі.

У 1949 годзе ў вёсцы праведзена калектывізацыя. 22 снежня 1959 года перададзена са складу Дзяніскавіцкага сельсавета ў Чудзінскі сельсавет[2]. У 1966 годзе на базе існуючай васьмігадовай утворана сярэдняя школа. Паводле перапісу 1970 года налічвалася 1479 жыхароў. У 1977 годзе каля Будчы створана вадасховішча і рыбгас Лактышы.

Інфраструктура правіць

У вёсцы ёсць сярэдняя школа, амбулаторыя, праўленне СВК «Будча», 3 магазіны.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць