Бялынец

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Бялынец)

Бялы́нец[1] (трансліт.: Bialyniec, руск.: Белынец) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Вёска
Бялынец
Дарога на Бялынец 2.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246852011
Бялынец на карце Беларусі ±
Бялынец (Беларусь)
Бялынец
Бялынец (Магілёўская вобласць)
Бялынец

ГеаграфіяПравіць

За 25 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. Рэльеф узгорысты. На паўднёвым захадзе цячэ р. Чорная Натапа. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.

ГісторыяПравіць

У 1777 г. вёска у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1858 г. — 118 жыхароў. У 1897 г. — 24 двары,113 жыхароў, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. — 26 двароў, 101 жыхар.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны будаўнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 137 га ворыва, яго абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1976 г. да вёскі далучаны вёскі Ходасы-2 і Гарадок[2]. Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

НасельніцтваПравіць

  • 2007 год -- 37 гаспадарак, 72 жыхары
  • 2012 год — 49 жыхароў
  • 2013 год — 38 жыхароў
  • 2014 год — 34 жыхара
  • 2015 год — 32 жыхара
  • 2016 год — 27 жыхароў

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць. Мсціслаўскі раён. — Мн: «Полымя», 1999. -- С. 570.

СпасылкіПравіць