Бярозаўка (Кармянскі раён)

вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Барсукоўскага сельсавета.

Вёска
Бярозаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 23 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2337
Аўтамабільны код
3
СААТА
3225816006
Бярозаўка на карце Беларусі ±
Бярозаўка (Кармянскі раён) (Беларусь)
Бярозаўка (Кармянскі раён)
Бярозаўка (Кармянскі раён) (Гомельская вобласць)
Бярозаўка (Кармянскі раён)

Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Каменскага сельсавета[2].

Славутасці правіць

 
Ветраны млын на тэрыторыі музея «Дудуткі».

У вёсцы калісьці быў ветраны млын[3], які быў пабудаваны ў 1903—1905 гадах братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі. Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.

Млын працаваў да пачатку 1970-х гадоў, а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка «Дудутак» Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 года млын быў прывезены на тэрыторыю музея, адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча[4].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
  3. У. В. Алісейчык. 1076. Ветраны млын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — С. 219. — 383 с., іл.
  4. http://dudutki.by/bel/object/1218/ Архівавана 23 жніўня 2018.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 334.

Спасылкі правіць