Валосавічы (Акцябрскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Валосавічы)

Вало́савічы[2] (трансліт.: Valosavičy, руск.: Волосовичи) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Валосавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
173
Насельніцтва
447[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247304
Аўтамабільны код
3
Валосавічы на карце Беларусі ±
Валосавічы (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Валосавічы (Акцябрскі раён)
Валосавічы (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Валосавічы (Акцябрскі раён)

ГеаграфіяПравіць

РазмяшчэннеПравіць

Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 185 км ад Гомеля, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін, на аўтамабільнай дарозе Р34 Акцябрскі — Азарычы..

ГідраграфіяПравіць

На захад ад вёскі працякае рака Трэмля.

ІнфармацыяПравіць

Планіроўка складаецца з двух просталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных паміж сабой двума завулкамі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986—1990 гадах пабудаваны 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі», малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама, комплексна-прыёмны пункт, лазня.

ГісторыяПравіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Мазырскім старостве Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Першыя пісьмовыя згадкі адносяцца да 1552 года. У 1560 годзе згадваецца ў дакументах пра ўсталяванне межаў вёсак.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1795 года ў складзе аднайменнага маёнтка, уладальнік якога памешчык С. Ф. Калчэўскі валодаў у 1840 годзе 925 дзесяцінамі зямлі і 4 карчмамі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1850 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. На 1970 год — у Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы знаходзіліся царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасная крама, карчма. У 1918 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Валосавіцкага сельсавета Азарыцкага раёна. З 8 ліпеня 1931 года — у Парыцкім, з 12 лютага 1935 года — Даманавіцкім, з 20 студзеня 1960 года — Акцябрскім, з 25 снежня 1962 года — Светлагорскім, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленым Акцябрскім раёне. Да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года — у Мазырскай акрузе, з 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей.

Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны ў студзені 1942 года разграмілі гарнізон, створаны ў вёсцы акупантамі. У кастрычніку 1943 года карнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і забілі 158 жыхароў. 54 жыхары загінулі на фронце.

У склад Валосавіцкага сельсавета ўваходзілі да 1966 года вёска Дзерць, да 1969 года вёска Гуслішча, да 1974 года вёска Некрашы (у наш час не існуюць).

НасельніцтваПравіць

КолькасцьПравіць

  • 2011 год — 173 гаспадаркі, 447 жыхароў.

ДынамікаПравіць

  • 1552 год — 95 асоб мужчынскага полу.
  • 1795 год — 30 двароў.
  • 1850 год — 40 двароў, 297 жыхароў.
  • 1897 год — 54 двары, 586 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 64 двары.
  • 1995 год — 177 двароў, 487 жыхароў[3].
  • 1997 год — 181 двор, 488 жыхароў.
  • 2004 год — 167 гаспадарак, 445 жыхароў.

Вядомыя выхадцыПравіць

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 485.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 485. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць