Варонічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне

Варо́нічы[1] (трансліт.: Varoničy, руск.: Вороничи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Вёска
Варонічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222822
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244757026
Варонічы на карце Беларусі ±
Варонічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Варонічы (Пухавіцкі раён)
Варонічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Варонічы (Пухавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца каля р. Пціч, за 28 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, 43 км ад Мінска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У XVIII ст. вёска ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе вядомы млын, карчма, царква; уласнасць С. Кернажыцкага. У 1785 вёска са слабадой, карчма.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі.
У 1800 г. — сяло ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 19 ст. — сяло ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета.
У 1838 г. пабудавана новая царква з дрэва на сродкі прыхажан. На 1886 г. узгадываецца капліца.
У 1897 г. працавала пітная установа, хлебазапасны магазін.
У 1902 г. адкрыта царкоўна прыхадская школа.

Найноўшы час правіць

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. Была створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой было больш за 100 вучняў, працавалі 2 настаўніка (1922 год). У 1930-я гады створаны калгас «Новае жыццё», працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года акупавана нямецкімі войскамі. Вызвалена ў 1944 годзе.

У 1966 годзе з вёскай зліліся пасёлак Варонічы і сяло Вароніцкая Слабада. Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года занходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Рудзенскага пассавета, з 28 мая 2013 года — у Рудзенскім сельсавеце.

Насельніцтва правіць

  • 1886 - 37 двароў, 367 жыхароў.
  • 1897 - 77 двароў, 441 жыхароў.
  • пачатак XX ст. - 92 двары, 629 жыхароў. Маёнтак - 1 двор, 5 жыхороў. Урочышча - 1 дворб 3 жыхара.
  • 1917 - 110 двароў, 426 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 104 двары, 190 жыхароў.

Вядомыя асобы правіць

Славутасці правіць

На могілках у Варонічах пахаваны беларускі паэт Рыгор Папараць.

Страчаная спадчына правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць