Княгінін

аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Васюлькі)

Княгі́нін[1] (трансліт.: Kniahinin, руск.: Княгинин) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Княгінінскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Полацк.

Аграгарадок
Княгінін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
464
Насельніцтва
1 097 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовы індэкс
222377
Аўтамабільны код
5
Княгінін на карце Беларусі ±
Княгінін (Беларусь)
Княгінін
Княгінін (Мінская вобласць)
Княгінін

Гісторыя правіць

Упершыню вёска ўзгадваецца з 15 стагоддзі. У 1493 годзе Княгінь, паводле Актаў Літоўскай метрыкі, з'яўлялася шляхецкай уласнасцю.

У 16 стагоддзі кароль Жыгімонт Стары падараваў сяло Княгінін Е. Слізню, пазней яно перайшло ва ўладанні Паклеўскіх-Козелаў. З'яўлялася маёнткам Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У маёнтку знаходзілася царква, вядомая, паводле архіўных звестак, з 1713 года. Царква з'яўлялася ўніяцкай да 1860-х гг, і, паводле падання, была заснавана Радзевічам.

З 1793 года Княгінін знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і з'яўляецца цэнтрам воласці ў Вілейскім павеце, якая складалася з 10 сельскіх грамад, 55 населеных пунктаў, 473 двароў, 6051 жыхара і 17 696 дзесяцін зямлі.

У 1846 годзе маёнтак Княгінін з'яўляўся ўладаннем К. І. Козела і складаўся з 5 вёсак і засценка. У маёнтку размяшчаліся 3 карчмы, 2 млыны (вадзяны і валовы), вінакурня і 26 дваровых сялян. У 1890 годзе ў вінакурні размяшчалася паравая машына і працавалі 11 рабочых. З 1866 года ў Княгініне працавала мужчынскае народнае вучылішча, дзе ў 1892/93 навучальным годзе вучыўся 71 хлопчык. Таксама дзейнічала жаночае народнае вучылішча, дзе ў 1892/93 навучальным годзе вучыліся 15 дзяўчынак. У 1897 годзе сяло, складалася з 12 двароў і 51 жыхара. Тут размяшчалася валасное кіраванне, вучылішча, крама, карчма.

У 1904 годзе на месцы вёскі знаходзіліся сяло і маёнтак Княгінін-Стары. У сяле было 17 жыхароў і 2 праваслаўныя сядзібы (4 і 5 жыхароў). Маёнтак з'яўляўся ўладаннем Казелы і налічваў 46 жыхароў. У маёнтку знаходзіліся царква, сельскі ўрачэбны ўчастак, казённая вінная крама.

У час Першай сусветнай вайны ў Княгініне размяшчаўся ваенны шпіталь. На вясковых могілках пахаваныя каля 2,5 тысяч салдат расійскай арміі, якія загінулі ў час Нарачанскай аперацыі, што праводзілася ў сакавіку 1916 годзе.

У 1917 годзе створаны валасны савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1918 годзе ў былым маёнтку была адкрыта школа. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана германскімі войскамі. З 1919 г. ў складзе БССР.

У 19211939 гадах фальварак Стары-Княгінін знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, а фальварак Княгінін — у складзе Касцяневіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У фальварках былі 3 двары, 67 жыхароў і 3 двары, 15 жыхароў адпаведна. Таксама тут знаходзіўся паліцэйскі ўчастак. У 19251927 гадах у вёсцы быў арганізаваны драматычны гурток пад кіраўніцтвам А. П. Антановіча. Гурток праводзіў асветніцкую работу сярод насельніцтва. У чэрвені 1926 года члены гуртка сталі членамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1939 г. вёска, 19 двароў, 100 жыхароў, царква, паштовае аддзяленне; былы маёнтак Княгінін налічваў 31 жыхара.

З верасня 1939 г. ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года вёска з'яўляецца цэнтрам Княгініскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці20 верасня 1944 года — Маладзечанскай).

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1944 г. партызаны брыгад імя С. М. Будзённага і імя Л. М. Наватара авалодалі чыгуначнай станцыяй Княгінін і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. У цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці 36 землякоў у 1965 г. пастаўлены абеліск.

У 1949 годзе створаны калгас «Шлях да камунізму», куды ўвайшлі 47 гаспадарак вёсак Княгінін і Васюлькі. З 1957 года вёска з'яўляецца цэнтрам саўгаса «Крывічы». 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёна. 12 лістапада 1966 года — населеныя пункты Княгінін, пасёлак чыгуначнай станцыі Княгінін, Стара-Княгінін, Міцькавічы, Васюлькі былі аб'яднаныя ў адзін — вёску Княгінін.

На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 464 двары і 1097 жыхароў. З 2008 г. аграгарадок.

Інфраструктура правіць

 
Чыгуначная станцыя

Па стане на 1997 год у вёсцы размяшчаліся будынак выканаўчага камітэта Княгінінскага сельсавета, канторы саўгасу, чыгуначнай станцыі, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, абмулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталоўка, 7 крам, 2 прыватныя крамы, сярэдняя школа, дзіцячы садок, хлебапрыёмнае прадпрыемства Вілейскага камбікормавага завода, аддзяленне сельгасхіміі, сельгастэхніка, раённая нарыхтоўчая кантора, гаспадарчы двор саўгаса, рамонтныя майстэрні, жывёлагадоўчы комплекс і ферма, міжраённая жыллёва-камунальная гаспадарка, газанапаўняльная станцыя, асфальтава-бетонны завод, малое прадпрыемства «Віком», база райспажыўсаюза.

Славутасці правіць

 
Свята-Троіцкая царква
 
Капліца

Ушанаванне памяці правіць

У 1965 годзе ў цэнтры Княгініна ў памяць аб 36 вяскоўцах, якія загінулі ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны, быў усталяваны абеліск.

Вядомыя асобы правіць

Цікавыя факты правіць

У 1924 годзе ўпаўнаважаны ад сялян вёсак Васюлькі, Міцкавічы, Княгінін і чыгуначнай станцыі Крывічы Я. Антановіч падаў школьнаму інспектару Вілейскага павета прашэнне замяніць польскую школу ў Княгініне на беларускую, а таксама 32 дэкларацыі на 52 дзяцей, бацькі якіх дабіваліся школы на роднай мове. Інспектар адмовіў, спаслаўшыся на тое, што «мала беларусаў».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9

Спасылкі правіць