Ваўкі (Брэсцкі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Ваўкі, Брэсцкі раён)

Ваўкі́[1] (трансліт.: Vaŭki, руск.: Волки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.

Вёска
Ваўкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225041
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212833011
Ваўкі на карце Беларусі ±
Ваўкі (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Ваўкі (Брэсцкі раён)
Ваўкі (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ваўкі (Брэсцкі раён)

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя правіць

У 19 стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1890 годзе вяскоўцы ўваходзілі ў Падлеснае сельскагаспадарчае таварыства, якое мела 1323 дзес. зямлі.

У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 27 двароў, загубілі 8 жыхароў, 2 вяскоўцы загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

  • 137 жыхароў (1868)
  • 321 жыхар (1897)
  • 65 жыхароў (1905)
  • 35 двароў, 193 жыхары (30.9.1921)
  • 35 двароў, 152 жыхары (1940)
  • 108 жыхароў (1959)
  • 80 жыхароў (1970)
  • 18 гаспадарак, 22 жыхары (1997)
  • 16 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць