Верамеева

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Верамеева)

Вераме́ева[1] (трансліт.: Vieramiejeva, руск.: Веремеево) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 7 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 43 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка). На паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе — лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску.

Вёска
Верамеева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 35 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
Верамеева на карце Беларусі ±
Верамеева (Беларусь)
Верамеева
Верамеева (Віцебская вобласць)
Верамеева

Гісторыя правіць

У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1839 годзе ў Віцебскай губерні, у складзе фальварка Паташня маёнтка Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У пачатку 20 стагоддзя ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета, 147 дзесяцін зямлі. Адносілася да Болецкага праваслаўнага прыхода. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскі сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 9 кастрычніка 1929 года ў Першамайскім сельсавеце. У 1926 годзе працавала саматужная сталярная майстэрня. У 1939 годзе ў вёску сселены жыхары вёскі Верацея 2-я. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 8 вяскоўцаў. Да 16 ліпеня 1954 года з’яўлялася цэнтрам Першамайскага сельсавета. У 1999 годзе ў складзе калгаса імя Мічурына. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпразаб».

Насельніцтва правіць

  • 2 двары, 36 рэвізскіх душ (1785)
  • 57 сялянскіх душ (1839)
  • 15 двароў, 101 жыхар (пачатак 20 стагоддзя)
  • 21 двор, 102 жыхары (1926)
  • 109 жыхароў (1959)
  • 82 жыхары (1970)
  • 23 гаспадаркі, 33 жыхары (2002)
  • 12 гаспадарак, 14 жыхароў (2018)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць