Волма (Дзяржынскі раён)

аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Волма, Дзяржынскі раён)

Во́лма[1] (трансліт.: Volma, руск.: Волма) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. Насельніцтва 177 чал. (2004). Знаходзіцца за 30 км ад Дзяржынска, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Дзяржынск — Івянец.

Аграгарадок
Волма
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
177 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовыя індэксы
222734
Аўтамабільны код
5
СААТА
6222808011
Волма на карце Беларусі ±
Волма (Дзяржынскі раён) (Беларусь)
Волма (Дзяржынскі раён)
Волма (Дзяржынскі раён) (Мінская вобласць)
Волма (Дзяржынскі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Волма згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне Войцеха Манівіда. У 1472 тут існаваў касцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 Волма знаходзілася ва ўладанні Альберта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

 
Касцёл Спачыну Найсв. Дзевы Марыі

У 1581 Волма атрымала статус мястэчка. Станам на 1620 тут было 55 двароў. Цягам XVIIXIX стст. Волма знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 у мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл.

У складзе Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Волма апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У пач. XIX ст. на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянка сфарміравалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1864 адкрылася прыходская школа (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Станам на 18611866 — 14 двароў, на 1886 — 4 двары. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета з 25 снежня 1962 Стаўбцоўскага, з 6 студзеня 1965 Валожынскага, з 12 жніўня 1970 Дзяржынскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 102 двары, на 1992 — 113 двароў, на 1 студзеня 2004 — 76 двароў.

23 сакавіка 2010 года вёска атрымала статус аграгарадка. 18 сакавіка 2011 года ў межы аграгарадка ўключана вёска Зуёўка[2]. Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Волменскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Волме працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут размяшчаецца філіял Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Дз. Сахарава.

Турыстычная інфармацыя правіць

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1751; захаваліся падмуркі)

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района Архівавана 13 красавіка 2019.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Марат Батвіннік, Валерый Шаблюк. Волма // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 352.
  6. Волма // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 674.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць