Вострава (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Во́страва[1] (трансліт.: Vostrava, руск.: Острово) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Вёска
Вострава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222424
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213817171
Вострава на карце Беларусі ±
Вострава (Вілейскі раён) (Беларусь)
Вострава (Вілейскі раён)
Вострава (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Вострава (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 60 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 14 км ад чыг. ст. Будслаў на лініі Маладзечна—Полацк, 152 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1800 г. ў маёнтку Будслаў М. Аскеркі вёскі Астроўка (2 двары, 20 жыхароў), Астраўкі (2 двары, 11 жыхароў). У 1867 г. в. Вострава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Расійскай імперыі. У 1897 г. в. Востраў у Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Крывіцкім раёне Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 студзеня 1962 года ў Вілейскім раёне. Да 4 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Ваўкалацкага сельсавета[2]. Знаходзілася ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік»,

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 87 жыхароў, 14 двароў.
  • 1921 год — 89 жыхароў, 15 двароў[3].
  • 1931 год — 78 жыхароў, 16 двароў[4].
  • 1960 год — 74 жыхары,
  • 1988 год — 15 жыхароў, 11 двароў.
  • 2003 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі.
  • 2008 год — 4 жыхары, 3 гаспадаркі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 20.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць