Вулька (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вулька, Брэсцкі раён)

Ву́лька[1] (трансліт.: Vuĺka, руск.: Вулька) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Вёска
Вулька
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225031
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846021
Вулька на карце Беларусі ±
Вулька (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Вулька (Брэсцкі раён)
Вулька (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Вулька (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у складзе Берасцейскай эканоміі. Акрамя феадальнага чыншу, сяляне плацілі падымны падатак. Яго памер у 1767 годзе складаў 71 злоты і 12 грошаў. Другой грашовай павіннасцю на карысць дзяржавы была гіберна — падатак на ўтрыманне войска зімой. У 1767 годзе гіберна вёскі складала 31 злоты і 20 грошаў.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі. У 1860 годзе належала Ф. Ягміну. У 1870 годзе цэнтр Вулькаўскай сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 65 рэвізскіх душ (1870)
  • 21 двор, 124 жыхары (1876)
  • 14 двароў, 97 жыхароў (1897)
  • 136 жыхароў (1905)
  • 10 двароў, 57 жыхароў (1921)
  • 85 жыхароў (1959)
  • 67 жыхароў (1970)
  • 7 гаспадарак, 23 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць