Вулька Целяханская

вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вулька-Целяханская)

Ву́лька Целяха́нская[1] (трансліт.: Vuĺka Cieliachanskaja, руск.: Вулька Телеханская) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Целяханскага сельсавета.

Вёска
Вулька Целяханская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
758 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовыя індэксы
225261
Аўтамабільны код
1
Вулька Целяханская на карце Беларусі ±
Вулька Целяханская (Беларусь)
Вулька Целяханская
Вулька Целяханская (Брэсцкая вобласць)
Вулька Целяханская

Геаграфічнае становішча правіць

Вулька-Целяханская знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы на ўсходнім беразе Вулькаўскага возера і Агінскага канала. На поўдні ад вёскі знаходзіцца гарадскі пасёлак Целяханы.

Паходжанне назвы правіць

Назва вёскі "Вулька" з'яўляецца польскім адпаведнікам назвы "Волька" і паходзіць ад слова "воля". Тлумачыцца гэта гісторыяй узнікнення вёскі як вольнага (вызваленнага на пэўны час ад падаткаў і павіннасцей) паселішча.

Гісторыя правіць

Вулька-Целяханская ўзнікла пасля правядзення ў Вялікім Княстве Літоўскім аграрнай рэформы ў другой палове 16 стагоддзя, перадумовай якой стала прыняцце ў 1557 годзе "Уставы на валокі". Пісьмовыя звесткі аб Вульцы-Целяханскай, якія ўтрымліваюцца ў архіўных крыніцах сведчаць, што ў 18 стагоддзі гэта было дастаткова вялікае паселішча. За часы свайго існавання Вулька-Целяханская належала князям Чартарыйскім, пазней Агінскім і Пуслоўскім. Яе сяляне прыцягваліся да будаўніцтва Агінскага канала. Падчас Расійскай імперыі Вулька-Целяханская пераўтварылася ў буйную вёску. Тут існавала школа, хлебазапасны магазін, карчма, мытня на Агінскім канале. У 1915-1918 гадах праз вёску праходзіла лінія фронту паміж рускімі і нямецкімі войскамі. З 1921 па 1939 год вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. За гэты час была праведзена маштабная хутарызацыя, што садзейнічала росту дабрабыту мясцовага насельніцтва. У 1939 годзе Вулька-Целяханская ў складзе Целяханскага раёна БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Гортальскім сельсавеце. Да 6 снежня 1956 года вёска ўваходзіла ў склад Целяханскага сельсавета[2], да 9 чэрвеня 1958 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Целяханскага пассавета[3], да 16 сакавіка 1987 года ўваходзіла ў склад Гортальскага сельсавета[4], да 2013 года — у склад Целяханскага пассавета.

У Вялікую Айчынную вайну загінула больш 80 вяскоўцаў, а ў 1944 годзе вёска была поўнасцю спалена нямецкімі карнікамі. За савецкім часам у вёсцы былі пабудаваны школа, клуб, бібліятэка, магазін, лазня, аддзяленне паштовай сувязі. Сёння вёска налічвае больш за 220 падворкаў і каля 758 жыхароў.

Спіс вуліц правіць

Большая частка назваў вуліц адлюстроўвае савецкі перыяд гісторыі вёскі і нажаль не адпавядае адметнасцям прыроды, тапаграфіі, мясцовым звычаям вёскі.

  • Савецкая
  • Першамайская
  • Камуністычная
  • Паўднёвая
  • Новая
  • Лугавая
  • Школьная
  • Калгасная
  • Цяністая
  • Набярэжная
  • Сонечная
  • перавулак Паўднёвы

Установы і інфраструктура правіць

Па стану на студзень 2014 года ў вёсцы працуюць: базавая школа, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, лазня, сельская бібліятэка, клуб. На заходнім беразе Вулькаўскага возера знаходзіцца зона адпачынку з фестывальнай пляцоўкай, гасцініца "Целяханы" і Целяханскі псіха-неўралагічны дом-інтэрнат (былы санаторый Палессе).

Прозвішчы жыхароў вёскі правіць

Найбольш распаўсюджанымі прозвішчамі ў вёсцы з'яўляюцца: Мялік, Струнеўскі, Купрыянчык, Юркевіч, Сліж. Радзей сустракаюцца прозвішчы Дзягцярык, Абрамчук, Кот, Дземковіч і інш.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  4. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Спасылкі правіць