Высокае (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Высо́кае[1] (трансліт.: Vysokaje, руск.: Высокое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана на левым беразе р. Ясельда, за 22 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская[2].

Вёска
Высокае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
141 чалавек (1996)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225217
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208868011
Высокае на карце Беларусі ±
Высокае (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Высокае (Бярозаўскі раён)
Высокае (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Высокае (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, працаваў ветраны млын.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска пад назвай Высокія ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 20 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска — цэнтр Высокаўскага сельсавета. У сельсавеце ў той час дзейнічалі пачатковая школа, 9 ветраных млыноў, магазін.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 5 жыхароў вёскі.

16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі (з адначасовым пераносам яго цэнтра ў в. Перасудавічы). Паводле перапісу 1959 года сяло. У 1957 годзе на аснове калгасаў «Праўда» і імя Варашылава створаны саўгас імя Варашылава, у 1962 перайменаваны ў саўгас «Белаазёрскі». Рашэннем аблвыканкама ад 27 лістапада 1962 года да Высокага была далучана в. Процы (у 1940 налічвала 24 двары, 136 жыхароў, у 1959 — сяло, 25 гаспадарак, 94 жыхары).

У 1970 годзе цэнтр сельсавета і саўгаса «Белаазёрскі», працавалі 8-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фальчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. 24 жніўня 1970 года саўгас рэарганізаваны ў Белаазёрскі племянны птушкаводчы завод, 25 сакавіка 1971 года адноўлены ў саўгас. 21 лістапада 1977 года Перасудавіцкі с/с перайменаваны ў Высокаўскі, вёска стала яго цэнтрам[3].

У 1991 годзе саўгас «Белаазёрскі» пераўтвораны ў калгас «Белаазёрскі» (з цэнтр, сядзібай у Высокім уключаў таксама вёскі Пузі і Мастакі). 1 сакавіка 2002 года Высокаўскі с/с скасаваны, вёска далучана да Стрыгінскага с/с. У 2002 годзе быў адноўлены саўгас «Белаазёрскі».

Інфраструктура правіць

Дзейнічюць клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, пры якой існуе гісторыка-краязнаўчы музей.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з 2-х паралельных вуліц, арынтаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якія прымыкаюць да аўтадарогі, паралельна да якой да адной з вуліц з паўночнага захаду прымыкае кароткі завулак.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

  • Абеліск, устаноўлены ў памяць пра 58 землякоў, якія не вярнуліся з фронту (1988).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Высо́ке
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць