Вялікае Сціклева

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікае Сціклева)

Вялі́кае Сці́клева[1] (трансліт.: Vialikaje Sciklieva, руск.: Великое Стиклево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, каля МКАД. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета.

Вёска
Вялікае Сціклева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Вышыня цэнтра
212 м
Насельніцтва
1 431 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
220047
Аўтамабільны код
5
Вялікае Сціклева на карце Беларусі ±
Вялікае Сціклева (Беларусь)
Вялікае Сціклева
Вялікае Сціклева (Мінская вобласць)
Вялікае Сціклева

Гісторыя правіць

Месцілася на зніклай цяпер рэчцы Сіняўцы, вядомай таксама як Сціклеўка і Трасцянка.

У 1791 годзе засценак маёнтка Трасцянец, шляхецкая ўласнасць, у Менскай парафіі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1815 годзе вёскі Стары Сціклеў (29 жыхароў мужчынскага полу) і Новы Сціклеў (37 жыхароў мужчынскага полу), уласнасць С. Прушынскага, у Мінскіх павеце і губерні[2].

У 1858 годзе вёска Сціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладанні Д. Спасовіча, вёска Новы Сціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сціклева (двор, 6 жыхароў), у Сенніцкай воласці Мінскага павета[2].

У Першую сусветную вайну з лютага па снежань 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Трасцянецкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ўключаная ў межы горада Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці[2].

У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, загінула 33 жыхары[2].

З 16 ліпеня 1953 года ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.

У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад горада Мінска, яе забудова стала працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка вёскі засталася за Мінскай кальцавой аўтадарогай, не ў складзе горада. Забудова далучанай да Мінска часткі знесена ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, прыкладна на яе месцы цяпер аўтамабільная развязка МКАД і вуліцы Байкальскай[3].

У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтр саўгаса «Мінскай гародніннай фабрыкі». У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсць Дом культуры, яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама[2].

Насельніцтва правіць

  • 2010 год — 1431 чалавек
  • 2009 год (перапіс) — 1434 чалавекі
  • 1999 год (перапіс) — 637 чалавек
  • 1917 год — вёска 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў.

Прадпрыемствы правіць

  • ТАА «Пяць Кантынентаў». Завод вінаградных він (вул. Фабрычная, 16-55)
  • ППУП «Альгрэта»

Славутасці правіць

 
Царква Раства Хрыстова

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д Вялікае Сціклева // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 373. — 624 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
  3. Іван Сацукевіч. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018. Праверана 28 мая 2017.

Спасылкі правіць