Адкрыць галоўнае меню

Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён)

Баранавіцкі раён
Вёска
Вялікія Лукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Вялікія Лукі на карце Беларусі ±
Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён)
Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён)

Вялі́кія Лу́кі[1] (трансліт.: Vialikija Luki, руск.: Великие Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўдзень ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы—Лунінец.

Да Вялікіх Лукаў далучана суседняя в. Жарнакоўшчына.

ГісторыяПравіць

Вядомы з 15 стагоддзя як с. Лука. Да 1430 года ўласнасць вялікага князя Вітаўта. З 1449 года належалі каталіцкай царкве.

У 1770 годзе пабудавана драўляная царква. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета, з 1842 года Мінскай губерні. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе працавала праваслаўнае папячыцельства, праваслаўны прыход (вёскі Вялікія Лукі, Волахва, Малыя Лукі, Рагозніца, Русіно, Грабавец) налічваў 3,5 тысяч прыхаджан (пісьменныя складалі 5 %). Царкве належала 90 дзесяцін зямлі, у тым ліку 50 дзесяцін ворыва. У 1897 годзе ў сяле працавала народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква, піцейны дом.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 90 вучняў (з іх 10 дзяўчынак). У 1909 годзе працавалі 2 народныя вучылішчы (для хлопчыкаў і для дзяўчынак, настаўнікі Фёдар Кароткі і Марыя Гарбацэвіч). Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Лукі — 1 двор, 10 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 33 аднавяскоўцы.

У 1970 годзе дзейнічаў камбінат бытавога абслугоўвання, клуб, сталовая, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрсуі пункт і магазін.

ІнфраструктураПравіць

  • Сядзібы выканкома сельсавета і калгаса
  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Сярэдняя школа (ёсць гісторыка-краязнаўчы музей)
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Клуб
  • Дом быту
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя

НасельніцтваПравіць

  • 174 двары, 1024 жыхароў (1897)
  • 215 двароў, больш за 1117 жыхароў (1909)
  • 126 дамоў, 689 жыхароў (1921)
  • 1293 жыхары (1939)
  • 584 жыхары (1959)
  • 237 двароў, 822 жыхары (1970)
  • 209 двароў, 478 жыхароў (1996)[2]
  • 121 двор, 506 жыхароў (1998)
  • 134 гаспадаркі, 408 жыхароў (2005)

СлавутасціПравіць

Выбітныя асобыПравіць

Радзіма беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Міхала Кахановіча.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 388.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

СпасылкіПравіць