Вялікія Сцяблевічы

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікія Сцяблевічы)

Вялі́кія Сцябле́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Sciablievičy, руск.: Великие Стеблевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Вёска
Вялікія Сцяблевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
154 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247979
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216816006
Вялікія Сцяблевічы на карце Беларусі ±
Вялікія Сцяблевічы (Беларусь)
Вялікія Сцяблевічы
Вялікія Сцяблевічы (Гомельская вобласць)
Вялікія Сцяблевічы

Вакол лес.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 48 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 20 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 281 км ад Гомелю.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да цэнтра якой з усходу далучаецца кароткая выгнутая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX стагоддзя як вёска Сцяблевічы ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле інвентара 1820 года ў складзе фальварка Ленін, якім валодаў палкоўнік Бабанскі. Крыху пазней частка яе жыхароў заснавала новую вёску, старая атрымала назву Вялікія Сцяблевічы, а новая — Малыя Сцяблевічы. У 1834 годзе працавала карчма, ва ўладанні князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Ленінскага царкоўнага прыходу. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 7 жыхароў. 21 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 77 гаспадарак, 154 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1811 год — 11 двароў, 46 жыхароў мужчынскага полу.
  • 1820 год — 12 двароў.
  • 1834 год — 13 двароў.
  • 1897 год — 156 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 24 двары, 194 жыхара.
  • 1940 год — 49 двароў, 205 жыхароў.
  • 1959 год — 471 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 77 гаспадарак, 154 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць