Вярховічы

вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вярховічы)

Вярхо́вічы[1] (трансліт.: Viarchovičy, руск.: Верховичи) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вярховіцкага сельсавета. У вёсцы 230 гаспадарак (2005)[2], 531 жыхар (2010)[3].

Вёска
Вярховічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 408 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовыя індэксы
225074
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240804016
Вярховічы на карце Беларусі ±
Вярховічы (Беларусь)
Вярховічы
Вярховічы (Брэсцкая вобласць)
Вярховічы

Вярховічы размешчаны за 29 км на паўночны захад ад Каменца, за 57 км на поўнач ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Брэст — Беласток). Праз вёску праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэння Брэст — Каменец — Камянюкі (Р83).

Гісторыя правіць

Упершыню згаданы ў 1559 годзе ў «Рэвізіі пушч і пераходаў звярыных у Вялікім Княстве Літоўскім», дзе змяшчаецца апісанне межаў вярховіцкага ўладання паноў Копацяў. У другой палове XVI ст. двор у Берасцейскім павеце ВКЛ. У 1567 годзе маёнтак, з якога Васіль Копаць выстаўляў коней для войска. У 1577 годзе шляхецкае ўладанне, 151 гаспадарка. У 1582 — двор, уласнасць Войны. Каля Вярховічаў у час Невядомай вайны ў 1655 годзе маскоўскія войскі разграмілі гетмана польнага Паўла Сапегу, пасля чаго аблажылі Каменец.

У 1795 годзе ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX ст. мястэчка, цэнтр Вярховіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Аднайменны маёнтак належаў памешчыкам Ротам. У 1878 годзе Іван Рот арганізаваў у маёнтку ферму па развядзенні буйной рагатай жывёлы, якая на выстаўках неаднаразова адзначалася медалямі. Перасяленцы з Валыні і перасяленцы-яўрэі, якія з'явіліся ў Вярховічах цягам XVIIXVIII стагоддзяў пабудавалі карчму і гандлёвыя рады.

У 1885 годзе мястэчка, 84 жыхары, валасное праўленне, праваслаўная царква (1818), малітоўны дом, піваварны завод, 12 крам, ветраны млын, за 1 вярсту ад мястэчка знаходзіўся вінакурны завод. У склад воласці ўваходзілі 22 паселішчы (724 двары, 5922 жыхары). У 1890 годзе ў маёнтку І.Рота 1023 дзесяціны зямлі, у мястэчку 99 дзесяцінаў зямлі. У 1897 годзе паводле перапісу ў мястэчку 23 двары, 384 жыхары, 2 царквы, хлебазапасны магазін, яўрэйскі малітоўны дом, урачэбны прыёмны пакой, валасное праўленне, народнае вучылішча, 2 абутковыя, кравецкая, фарбавальная, сталярная майстэрні, 5 дробных крам, карчма, кожны аўторак праводзіліся базары, 7 разоў у год — кірмашы; у маёнтку 5 двароў, 53 жыхары, вінакурны завод, ветраны млын; у фальварку 4 двары, 53 жыхары, кузня. У канцы XIX ст. царкоўнаму прыходу належала 99 дзесяцінаў зямлі, 691 двор, да яго адносілася 3098 прыхаджан мужчынскага і 2855 жаночага полу.

У 1905 годзе 248 жыхароў, у народным вучылішчы 106 навучэнцаў. У выніку Польска-савецкай вайны па Рыжскай мірнага дагавора з 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Вярховіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1923 годзе мястэчку 45 двароў, 223 жыхары; у фальварку 1 двор, 18 жыхароў.

У выніку Пакту Молатава — Рыбентропа з 1939 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. У 1940 годзе вёска, цэнтр сельсавета Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці, 50 двароў, 275 жыхароў, 7-гадовая школа, паштовае аддзяленне, сельпо, бальніца, аптэка. У былым маёнтку (20 двароў, 100 жыхароў) быў арганізаваны калгас «Парыжская камуна». Цягам 2-ой сусветнай вайны вёска акупавана нямецкімі войскамі з 22.06.1941 да 27.07.1944. Вызвалена воінамі 65-й арміі. На франтах загінулі 4 жыхары вёскі.

У 1960 годзе вёсцы 623 жыхары. З 1962 года ў Камянецкім раёне. У 1970 годзе 773 жыхары, у калгасе «Расія».

Інфраструктура правіць

Дзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом культуры, 2 бальніцы, амбулаторыя, аптэка, крама, камбінат бытавога абслугоўвання, крухмальны завод.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 35
  3. Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь (руск.). Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь (30 верасня 2013).(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць