Вішнева (Смаргонскі раён)

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ві́шнева[1] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на беразе возера Вішнеўскае. Адміністрацыйны цэнтр Вішнеўскага сельсавета. Насельніцтва 391 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на поўнач ад Смаргоні.

Аграгарадок
Вішнева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
391 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231005
Аўтамабільны код
4
Вішнева на карце Беларусі ±
Вішнева (Смаргонскі раён) (Беларусь)
Вішнева (Смаргонскі раён)
Вішнева (Смаргонскі раён) (Гродзенская вобласць)
Вішнева (Смаргонскі раён)

ГісторыяПравіць

Упершыню Вішнева згадваецца ў сяр. XVI ст. як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскім ваяводстве. У розныя часы паселішчам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішнева апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1820 Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касцёл Святога Тадэвуша. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у мястэчку было 49 двароў. На 1886 — 34 двары, царква, сінагога, шынок, крама. У 1892 адкрылася царкоўнапрыходская школа. У 1893 побач з мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе мелася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кніг. У 1905 маёнткам валодалі Карловічы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Вішнева ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета Свірскага раёна (з 1959 у Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут быў 121 двор, на 1 студзеня 2004 — 167.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

ЭканомікаПравіць

Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і раслінаводстве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці (вытворчасць вяршкоў, смятаны і малака).

ТранспартПравіць

Праз вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.

Турыстычная інфармацыяПравіць

Вішнеўскае, нароўні з возерам Нарач, з'яўляецца адным з самых маляўнічых прыродных месцаў у Беларусі. Каля возера знаходзіцца база адпачынку[4] і дайвінг-база[5]. Таксама маецца пракат катамаранаў.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

Вядомыя асобыПравіць

УраджэнцыПравіць

ЖыхарыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Wiszniew (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 623.
  3. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Смаргонскі раён С. 609.
  4. Краткое описание — база отдыха Станкостроитель
  5. Подводный клуб «Параллельный мир»
  6. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Смаргонскі раён С. 571—572.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць