Габрыелеўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Габрыелеўка)

Габрые́леўка[1] (трансліт.: Habryjelieŭka, руск.: Габриелевка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Габрыелеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
835 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222824
Аўтамабільны код
5
Габрыелеўка на карце Беларусі ±
Габрыелеўка (Беларусь)
Габрыелеўка
Габрыелеўка (Мінская вобласць)
Габрыелеўка

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 40 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Паводле перапісу 1917 г. маёнтак Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

 
Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Габрыелеўка.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1921 г. адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, створаны саўгас "Габрыелеўка"

У 1920-ыя гг. працавала кузня, слясарная і шавецкая майстэрні, крахмальны завод, паравы млын, цырульня.

На пачатку 1930-ых гг. шорная і кравецкая майстэрні, сукнавалка, цягельны завод. масласырзавод.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Культура правіць

У вёсцы дзейнічае бібліятэка і Дом культуры.

Турыстычная інфармацыя правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Пуцятаў

Адукацыя правіць

У вёсцы дзейнічае дзіцячы сад-яслі.

Эканоміка правіць

ААТ “Шацкі механічны завод”.

Насельніцтва правіць

  • 1897 — 72 жыхары, 9 гаспадарак.
  • 1917 — 100 жыхароў.
  • 1920-ыя — 120 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 990 жыхароў, 320 гаспадарак.
  • 2009 — 681 жыхар[2].
  • 2012 — 835 жыхароў, 317 гаспадарак.

Турыстычная інфармацыя правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Пуцятаў (XIX)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мо́нцы, мн.
  2. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. 
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. IV. Мінская вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2013. — С.129—130: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.


Спасылкі правіць