Галынка (Вольнаўскі сельсавет)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Галы́нка[3] (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.

Вёска
Галынка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 0,4744 км²[1]
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225363
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807021
Галынка на карце Беларусі ±
Галынка (Вольнаўскі сельсавет) (Беларусь)
Галынка (Вольнаўскі сельсавет)
Галынка (Вольнаўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Галынка (Вольнаўскі сельсавет)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін.

У пачатку XX стагоддзя адбылося стыхійнае выступленне сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года па 14 красавіка 1960 года цэнтр Галынкаўскага сельсавета[4].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

  • 37 двароў, 231 жыхар (1897)
  • 52 дамы, 313 жыхары (1921)
  • 317 жыхароў (1939)
  • 358 жыхароў (1959)
  • 232 жыхары (1970)
  • 77 двароў, 71 жыхар (1998)
  • 31 гаспадарка, 47 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. а б https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. https://map.nca.by
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць