Галынка (Зэльвенскі раён)

аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Галы́нка (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка), да 2010 года Стара́я Галы́нка[1] (трансліт.: Staraja Halynka, руск.: Старая Голынка) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Галынкаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Старая Галынка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 2010Старая Галынка
Вышыня цэнтра
131 м
Колькасць двароў
112
Насельніцтва
292 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Аўтамабільны код
4
СААТА
4226804071
Старая Галынка на карце Беларусі ±
Галынка (Зэльвенскі раён) (Беларусь)
Галынка (Зэльвенскі раён)
Галынка (Зэльвенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Галынка (Зэльвенскі раён)

Знаходзіцца на аўтадарозе Дзярэчын — Слонім, за 18 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, за 110 кіламетраў ад Гродна.

Гісторыя правіць

Вядома з XVI стагоддзя як вёска Галынка ў Лідскім павеце, прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1878 годзе — 293 жыхара, у 1886 — 275 жыхароў, 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 годзе — 691 жыхар. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, 432 жыхара, 84 двары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Зэльвенскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы загубілі 386 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Слонімскім раёне.

23 сакавіка 2010 года вёска перайменаваная з Старой Галынкі ў Галынку[2].

Насельніцтва правіць

  • 1878 год — 293 жыхары;
  • 1886 год — 275 жыхароў, 45 двароў;
  • 1903 год — 691 жыхар;
  • 2001 год — 292 жыхары, 112 двароў[3]

Інфраструктура правіць

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. «О переименовании сельского населенного пункта». Решение Зельвенского районного Совета депутатов от 23 марта 2010 г. № 130 Архівавана 21 верасня 2020. (руск.)
  3. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць