Гарадзішча (Брагінскі раён)

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавета.

Вёска
Гарадзішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1609 год
Насельніцтва
85 чалавек (2004)
СААТА
3203832016
Гарадзішча на карце Беларусі ±
Гарадзішча (Брагінскі раён) (Беларусь)
Гарадзішча (Брагінскі раён)
Гарадзішча (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Гарадзішча (Брагінскі раён)

Гісторыя правіць

Скасавана 25 сакавіка 2011 года, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі Сялец[2].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 7 км на ўсход ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Водная сістэма правіць

На поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма правіць

Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарогай ЛоеўРэчыца.

Планіроўка складаецца з 2 кароткіх паралельных паміж сабой вуліц з завулкам, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (100 м на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.

У датаваным 29 чэрвеня 1609 года фундушы ўладальнікаў часткі Брагінскага маёнтку князя Адама і княгіні Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх ёсць запіс пра тое, што ворыўныя землі мужчынскага манастыра і Спаскай царквы ў Сяльцы[3]:

однымъ концемъ почавъши вперокъ одставу селецкого додороги которая идетъ зъсельца добрагиня. авдолжъ почавъши отсела ажъ додороги городищъское надпрудом селецкимъ

Лістом ад 14 чэрвеня 1742 года ваявода віленскі, вялікі гетман ВКЛ князь Міхал Сервацы і княгіня Тэкля з Радзівілаў Вішнявецкія фундуш у чарговы раз пацвердзілі. Прычым сказана было, што ўгоддзі манастырскія распасціраліся да млыну Horodyskiego[4]. 20 кастрычніка 1750 года гайдамацкі ватажка Іван Падаляка паведаміў у Кіеўскім гродскім судзе (у Жытоміры)[5]:

ідучы да Брагіня каля млыноў, што завуцца Гарадзішчам, здыбалі аднаго чалавека, з імя і прозвішча невядомага, які таксама ўзяўся дабраахвотна праводзіць, і пайшлі да Брагіня

З тарыфа Кіеўскага ваяводства 1754 года вядома, што ў вёсцы Гарадзішча было 2 халупы (хаты млынароў?), з якіх «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 1 злоты і 6 грошаў[6].

Паводле перапісаў яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Гарадзішчы пражывалі адпаведна 6, 4 і 4 чалавекі (głowy)[7], якія належалі да Брагінскага кагалу.

 
Фальварак і слабада Гарадзішча на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[8]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, даведваемся, што вёскі Гарадзішча[A], Углы, Каманоў, Сялец, хутар Малейкі, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».[9]. На плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 года пазначана як слабада.

У 1811 годзе валоданне графа Людвіка Ракіцкага. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 90 жыхароў вёскі Гарадзішча належалі да прыходу Сялецкай Праабражэнскай царквы[10].

У парэформенны перыяд Гарадзішча належала да Брагінскай воласці. Абшарнік Канстанцін Прозар і яго сёстры ў 1876 годзе тут і ў аднаіменным маёнтку (гл.: Тэльман) мелі 2 вадзяныя, 1 конны млын, 1 вятрак, сукнавальню, завод па вытворчасці жалеза. У 1897 годзе дзейнічала крама. На 1909 год у вёсцы Гарадышча (Городыще) налічвалася 26 двароў, 233 жыхары.[11].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гарадзішча, аднак, апынулася ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губернатарам) гетман Украінскай Дзяржавы Павел Скарападскі прызначыў уладальніка суседняга з вёскай аднаіменнага двара (маёнтка), галаву Рэчыцкай павятовай управы Пятра Аскаравіча Патона. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[12].

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Брагінская воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня яна разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.

8 снежня 1926 года Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласць вярнулі БССР.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае Гарадзішча», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года да 23 лістапада 1943 года вёска была акупавана.

У складзе калгаса імя Э. Тельмана (цэнтр — пасёлак Тэльман).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 31 гаспадарка, 85 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 50 двароў.
  • 1897 год — 28 двароў, 145 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1959 год — 233 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 31 гаспадарка, 85 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарка, 89 чалавек, з якіх 20 ва ўзросце да 16 гадоў, 47 — у працаздольным і 22 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Фальварак у Гарадзішчы на той час ужо існаваў, але гэта, падобна, яшчэ не той шыкоўны панскі двор, пра які маюцца звесткі для XIX ст.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25.03.2011 г. № 46 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета
  3. Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. – Минск, 1848. С. 69
  4. НГАБ у Мінску. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 140. А. 131адв, 132
  5. Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 3. Акты о гайдамаках (1700–1768). – Киев, 1876. С. 529
  6. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  7. Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765 – 1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 710
  8. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  9. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72, 74
  10. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 720
  11. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 43
  12. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць