Гервяты

(Пасля перасылкі з Вёска Гервяты)

Гервя́ты[3] (трансліт.: Hierviaty, руск.: Гервяты) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтр Гервяцкага сельсавета.

Вёска
Гервяты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1271
Вышыня цэнтра
148 м[1]
Насельніцтва
563 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591[2]
Паштовы індэкс
231213[2]
Аўтамабільны код
4
Гервяты на карце Беларусі ±
Гервяты (Беларусь)
Гервяты
Гервяты (Гродзенская вобласць)
Гервяты

Насельніцтва 563 чал. (2014). Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.

Гервяты — былое мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я гады тут праводзіліся беларуска-літоўскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канферэнцыі гісторыкаў.

Назва правіць

Назва Гервятаў балцкага паходжання і звязана з літоўскім gervė «жораў», такога ж паходжання і назва рэчкі Гервяткі ў Смаргонях. Каля Гервятаў знаходзяцца таксама Варняны, Гайголі, Сакалойці, паселішчы назвы якіх звязаны з літоўскімі varnas «воран», gaigalas «вуцяк», sakalas «сокал».

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Гервяты датуецца 1434. У 1536 біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы. Пад 1563 Гервяты згадваюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гервяты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1796 у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стст. Гервяты знаходзіліся ў валоданні Дамейкаў. На 1885 — 20 двароў. У 1899—1903 тут збудавалі мураваны Касцёл Святой Тройцы ў неагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.

Падчасі Першай сусветнай вайны ў 1915 Гервяты занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна. Станам на 1970 у вёсцы было 132 двары, на 1993 — 200.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1885 год — каля 150 чал.
  • XX стагоддзе: 1970 год — 377 чал.; 1993 год — 445 чал.[4].
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 494 чал.

Інфраструктура правіць

У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Млын водны

Дзейнічае культурна-асветніцкі цэнтр. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касцёлы Вілейскага края» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь)[5].

Славутасці правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б Белпошта
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Валерый Шаблюк. Гервяты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 518.
  5. Гервяты // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура правіць

Спасылкі правіць