Германішкі (Воранаўскі раён)

вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Германі́шкі[1] (трансліт.: Hiermaniški, руск.: Германишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Жыжма. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета. Насельніцтва 372 чал. (2001). Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Воранава.

Вёска
Германішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 274 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213859038
Германішкі на карце Беларусі ±
Германішкі (Воранаўскі раён) (Беларусь)
Германішкі (Воранаўскі раён)
Германішкі (Воранаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Германішкі (Воранаўскі раён)

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Воранаўскага сельсавета[2].

Германішкі — былое мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Германішкі датуецца 1387, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам з іншымі паселішчамі касцёлу Святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Каля 1452 тут утварылася парафія віленскага біскупства.

 
Касцёл, здымак пач. XX ст.

У другой палове XVI ст. Ян Осцік выдаў прывілей на заснаванне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касцёл Найсв. Тройцы.

У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданні біскупа Ігнацыя Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаванняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 агароды. У мястэчку працавала карчма.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Германішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1886 у мястэчку дзейнічаў касцёл, працаваў заезны двор.

У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 19191920 у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Палац (XIX ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Герма́нішкі, Гармані́шкі
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Валерый Шаблюк. Германішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 519.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць