Гудагай (вёска)

вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці
(Пасля перасылкі з Вёска Гудагай)

Гудага́й[1] або Малы Гудага́й (трансліт.: Hudahaj або Maly Hudahaj, руск.: Гудогай) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Вёска
Гудагай
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 43 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовы індэкс
231200
Аўтамабільны код
4
Гудагай на карце Беларусі ±
Гудагай (вёска) (Беларусь)
Гудагай (вёска)
Гудагай (вёска) (Гродзенская вобласць)
Гудагай (вёска)

Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Астраўца, за 8,5 км ад граніцы з Літвой. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Вільня.

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, паходзіць ад літоўскага складанага двухасноўнага gùdagojis. Другая частка — ад gojus «гай, пушча», першая — ад gudas[2]. «Гудамі» ў даваеннай Літве было прынята называць беларусаў, але ў ранейшыя часы літоўцы (а таксама сярэднявечныя прусы[3]) так называлі ўсіх, хто адрозніваўся мовай ці хаця б дыялектам (маглі называць і носьбітаў іншай гаворкі літоўскай мовы)[4].

Гісторыя правіць

Упершыню Гудагай згадваецца ў кан. XVI ст. як паселішча ў складзе маёнтка Астравец—Урбаноўскі, якім у 1-й пал. XVII ст. валодаў Н. Лакуцеўскі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Скірмантаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.

 
Касцёл і кляштар кармелітаў, XVIII ст.

19 студзеня 1764 уладальнік маёнтка Юзаф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касцёл Яўлення (у іншых крыніцах — Раства) Дзевы Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармелітаў босых Літоўскай правінцыі. Ва ўклад кляштару запісалі маёнтак Астравец—Урбаноўскі. У 1781, паводле інвентара, у склад маёнтка ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунелішкі. У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Дзевы Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гудагай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у другой пал. XIX — пач. XX стст. у Палянскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1832 па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады зачынілі кляштар кармелітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафій, а касцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі яўрэям пад знос[5]. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касцёле ў Ашмянах.

 
Касцёл, здымак пач. XX ст.

У 1856 незнесены яўрэямі касцёл набыў, а пазней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка.

Па стане на 1866 у мястэчку было 11 двароў, на 1886 — 18 двароў, карчма. У 1874 праз Гудагай прайшла Лібава-Роменская чыгунка. 2 жніўня 1907 з аднаўленнем парафіі ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.

У Першую сусветную вайну ў 1915 Гудагай занялі нямецкія войскі, пазней мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921), мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 у Палянскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Гудагай увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам Гудагайскага сельсавета Астравецкага раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гг. Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Гудагаі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці правіць

 
Абраз Маці Божай Гудагайскай

Страчаная спадчына правіць

  • Кляштар кармелітаў (XVIII ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С. 88—89.
  3. В.Н. Топоров. Прусский язык (E-H). М., 1979. С. 323-327
  4. Rimvydas Petrauskas. Ne Baltarusija, o Baltarusia // https://www.lrt.lt/naujienos/nuomones/3/1215428/rimvydas-petrauskas-ne-baltarusija-o-baltarusia
  5. Айцец Аркадзь Куляха. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.
  6. Gudogaje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 904.
  7. Герман Брэгер. Гудагай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 170.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць