Гутава

вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Гутава)

Гу́тава[2] (трансліт.: Hutava, руск.: Гутово) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.

Вёска
Гутава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1502
Вышыня цэнтра
138 м[1]
Насельніцтва
  • 450 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовыя індэксы
225846
Аўтамабільны код
1
Гутава на карце Беларусі ±
Гутава (Беларусь)
Гутава
Гутава (Брэсцкая вобласць)
Гутава

Насельніцтва правіць

  • 499 жыхароў, 196 двароў (1995)

Гісторыя правіць

Першая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года.

З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек.

З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары.

У 1995 годзе ў вёсцы налічвалася 196 двароў і 499 жыхароў.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсавета[3].

Славутасці правіць

Выбітныя асобы правіць

Зноскі

  1. https://www.webcitation.org/6BDcA7DX9?url=http://foto-planeta.com/np/57024/gutovo.html Праверана 5 ліпеня 2012.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)
  4. Гутава на сайце Radzima.org

Спасылкі правіць