Гута (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Гута, Брэсцкі раён)

Гу́та[1] (трансліт.: Huta, руск.: Гута) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 62 км на поўдзень ад Брэста, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

Вёска
Гута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
96 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225008
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805016
Гута на карце Беларусі ±
Гута (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Гута (Брэсцкі раён)
Гута (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Гута (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Этымалогія правіць

Гута — традыцыйная старабеларуская назва майстэрні па вырабе шкла; ад гэтых майстэрняў пайшлі назвы многіх паселішчаў у Беларусі. У наш час гэта слова вызначаецца як «даўнейшая назва шклозавода» (Тлум. слоўнік бел. мовы, 2005).

Тэрмін (паходзіць, магчыма, ад герм. Hutte) узнік у XIV—XVI стагоддзях.

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1860 годзе ў Прыбароўскай воласці, у складзе маёнтка Прыбарова, якім валодаў граф Замойскі. У ліпені 1862 года адбыліся сялянскія хваляванні. Сяляне адмовіліся адбываць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1866 годзе заснавана нарднае вучылішча, у якім вучыліся 31 хлопчык і 4 дзяўчынкі. У 1890 годзе сяляне Гуцкага сельскагаспадарчага таварыства мелі 183 дзесяціны зямлі.

У 1905 годзе вёска ў Прыбароўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбароўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 51 двор, загубілі 9 жыхароў; 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 — у партызанах.

Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсавета[2], у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 41 мужчына, 44 жанчыны (1868)
  • 282 жыхары (1905)
  • 16 двароў, 120 жыхароў (1921)
  • 58 двароў, 245 жыхароў (1940)
  • 236 жыхароў (1959)
  • 244 жыхары (1970)
  • 56 гаспадарак, 165 жыхароў (1997)
  • 46 гаспадарак, 96 жыхароў (2005)

Інфраструктура правіць

  • Клуб
  • Бібліятэка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 25 чэрвеня 2021.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць