Гіжэнка

аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Гіжэнка)

Гіжэ́нка[2] (трансліт.: Hiženka, руск.: Гиженка) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Аграгарадок
Гіжэнка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,991 км²
Вышыня цэнтра
143 м
Водныя аб’екты
Колькасць двароў
127[1]
Насельніцтва
333[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовыя індэксы
213242
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250812016
Гіжэнка на карце Беларусі ±
Гіжэнка (Беларусь)
Гіжэнка
Гіжэнка (Магілёўская вобласць)
Гіжэнка

Гісторыя правіць

Назва аграгарадка паходзіць ад ракі Гіжэнка, мясцовыя жыхары таксама карыстаюцца назвамі «Ніжэнка», «Йжэнка»

У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. З 1873 года в. Гіжэнка лічылася дзяржаўнай маёмасцю. У 1884 годзе было 33 двары, у тым ліку 10 цяслярных і 6 бондарных, пражывала 163 жыхара.

Перад вайной у вёсцы жыло 319 чалавек[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 112 да вайны)[3].

Пасля вызвалення была адбудавана нанова. У 1956 годзе ў вёсцы было ўжо 100 двароў[4].

Геаграфія правіць

Геаграфічна аграгарадок знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Слаўгарада, за 86 км ад Магілёва[5]. Праз аграгарадок працякае рака Тросліўка (Гіжэнка)[6].

Прамысловасць і сельская гаспадарка правіць

У аграгарадку знаходзіцца СВК «40 год Кастрычніка»

Культура і адукацыя правіць

У вёсцы маюцца Гіжэнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа[d], дырэктар — Сцяпанаў Аляксандр Віктаравіч і Гіжэнскі яслі-сад, дырэктар — Малашэнка Святлана Віктараўна. Таксама функцыянуе Гіжэнский сельскі дом культуры, дырэктар — Фурсіна Алена Аляксееўна, і Гіжэнская сельская бібліятэка, якая мае доступ у Інтэрнэт.

Ахова здароўя і сацыяльная абарона насельніцтва правіць

У вёсцы працуюць ФАП і сацыяльны пункт.

Славутасці правіць

Ля Гіжэнкі знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў. —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000525шыфр 513Д000525

Зноскі

  1. а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Іжэ́нка, Ніжэ́нка
  3. а б Гиженка Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Слаўгарадскі раён. Афіцыйны сайт Архівавана 25 студзеня 2010.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 241. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  6. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі правіць