Дайнава (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дайнава́[1] (трансліт.: Dajnava, руск.: Дайнова) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Дайнава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222838
Аўтамабільны код
5
Дайнава на карце Беларусі ±
Дайнава (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дайнава (Пухавіцкі раён)
Дайнава (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Дайнава (Пухавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 3 кіламетры на паўночны захад ад Мар’інай Горкі і ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Ачіповічы, на рацэ Цітаўка.

Назва правіць

Тапонім звязаны з назвай яцвяжскага племені Дайнава. На тэрыторыі паўночна-заходняй часткі цяперашняй Беларусі «дайноўскіх» назваў багата (Дайноўка, Дайнава і інш.), але гэтая Дайнава — найбольш вынесеная на ўсход.

У пэўны гістарычны час (мяркуецца, XV стагоддзе) гэтую назву сюды, пад Мар’іну горку, прынеслі перасяленцы з захаду. Пра гэта сведчыць таксама тапонім «Ваўкавыск» — так называецца вёска па дарозе са Смілавічаў на Чэрвень, гэта за 27 км на поўнач ад Дайнавы.

Яшчэ адна вынесеная на ўсход "Дайнава" — былы хутар (цяпер не існы) на поўначы ад Менску (каля вёскі Касынь), а каля яго вёска Ашмянцы. Яшчэ адна "Дайнава" (таксама не існуе) была каля Радашковічаў.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У 1816 г. уласнасць Ратынскіх. На пачатку XX ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва правіць

  • 1816 — 60 двароў, 340 жыхароў.
  • 1897 — 132 двары, 732 жыхары.
  • пачатк XX ст. — 121 двор, 1073 жыхары.
  • 1917 — 200 двароў, 1037 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 81 двароў, 193 жыхары.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. http://litpremia.by/be/author/7/ Архівавана 8 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць