Дарапеевічы

(Пасля перасылкі з Вёска Дарапеевічы)

Дарапе́евічы[1] (трансліт.: Darapiejevičy, руск.: Доропеевичи) — вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнянскага сельсавета.

Вёска
Дарапеевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 370 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1651
Паштовы індэкс
225915
Аўтамабільны код
1
Дарапеевічы на карце Беларусі ±
Дарапеевічы (Беларусь)
Дарапеевічы
Дарапеевічы (Брэсцкая вобласць)
Дарапеевічы

Славутасці правіць

Каменны крыж правіць

 
Каменны крыж

У вёсцы ёсць каменны крыж, які нібы расце з зямлі. У мясцовай кнізе «Гісторыя вёскі» напісана: «На тэрыторыі Дарапеевіч ёсць археалагічны помнік — камень, які нагадвае крыж, ці фігуру чалавека, вышынёй каля метра. Адносіцца да эпохі жалезнага веку ці ранняга феадалізму. Ёсць такое паданне, што крыж узнік не выпадкова. Некалі, вельмі даўно, на тым месцы, дзе зараз стаіць крыж, быў мост, а навокал — балота. Мост быў не вельмі шырокі, і на ім не маглі размінуцца дзве падводы. А ў той дзень, у адзін і той жа час, на мосце сустрэліся два вяселлі: і ніхто не хацеў прапускаць. Па народным павер'і, калі сустракаюцца два вяселлі, то гэта не да дабра. І калі на мост пачалі з двух бакоў ехаць першыя падводы, на якіх сядзелі сваты з маладымі, то мост раскалоўся, і мост, і падводы з коньмі і людзьмі пайшлі пад зямлю. Праз некаторы час, на тым месцы з'явіўся крыж»[2].

Мясцовыя жыхары абнеслі крыж невысокім плотам.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква правіць

 
Свята-Раства-Багародзіцкая царква

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Пабудаваная ў 1671 годзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Гл. таксама Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына. «Калі бог і божая маці хадзілі па зямлі», падраздзел «Крыжы, якія „растуць“».

Спасылкі правіць