Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет)

вёска ў Хаценчыцкім сельсавеце Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі

Дварэц (руск.: Дворец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Дварэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
Дварэц на карце Беларусі ±
Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет) (Беларусь)
Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет)
Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Дварэц (Хаценчыцкі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 128 км ад Мінска, на аўтадарозе Куранец — Будкі.

Гісторыя правіць

У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць каталіцкай царквы. У 1897 годзе вёска Дворжэц у Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Навагрудскага, з 1925 года Віленскага ваяводстваў. У 1923 годзе вёска ў Іжскай гміне Вілейскага павета, пазней належала да гміны Хаценчыцы[1], у 1938 годзе ў Войстамскай гміне.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У студзені 1949 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Знаходзілася ў складзе калгаса «Світанне».

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 38 жыхароў, 6 двароў.
  • 1866 год — 66 жыхароў, 6 двароў.
  • 1897 год — 72 жыхары, 14 двароў.
  • 1921 год — 127 жыхароў, 21 двор[2].
  • 1923 год — 130 жыхароў, 22 двары.
  • 1931 год — 144 жыхары, 24 двары[3].
  • 1938 год — 127 жыхароў, 24 двары.
  • 1960 год — 111 жыхароў.
  • 1988 год — 49 жыхароў, 27 двароў.
  • 2008 год — 26 жыхароў, 20 гаспадарак.

Славутасці правіць

 
«Вялікі камень Дварэцкі».

На паўднёвым ускрайку вёскі каля дарогі Іжа — Лыцавічы захоўваецца вялікі камень з ямкамі, прынесены ледавіком прыкладна 220—150 тыс. гадоў таму ў часы дняпроўскага зледзянення. Геалагічны помнік прыроды.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць