Дзям’янаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Дзям'янаўка)

Дзям’я́наўка[1] (трансліт.: Dziamjanaŭka, руск.: Демьяновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 21,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 76,5 км ад Мінска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Вёска
Дзям’янаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 36 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222813
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244813037
Дзям’янаўка на карце Беларусі ±
Дзям’янаўка (Беларусь)
Дзям’янаўка
Дзям’янаўка (Мінская вобласць)
Дзям’янаўка

Назва правіць

Назва вёскі паходзіць ад уласнага імя Дзям’ян.

Гісторыя правіць

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • канец XIX ст. — 2 двары, 10 жыхароў
  • 1908 год — 10 двароў, 44 жыхары
  • 1917 год — 21 двор, 132 жыхары
  • 1960 год — 151 жыхар
  • 2002 год — 26 двароў, 49 жыхароў
  • 2007 год — 39 жыхароў[4]
  • 2010 год — 40 жыхароў
  • 2012 год — 20 гаспадарак, 40 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  4. Краеведческий сайт «Талька и окрестности» Архівавана 20 лютага 2011.

Літаратура правіць

  • Дзям’янаўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 130. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць