Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет)

вёска ў Ганчарскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі

Дзі́трыкі[1] (трансліт.: Dzitryki, руск.: Дитрики) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Вёска
Дзітрыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 89 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236827026
Дзітрыкі на карце Беларусі ±
Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет) (Беларусь)
Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет)
Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет)

Гісторыя правіць

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дзітрыкі ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2]. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

Дынаміка насельніцтва:

Транспарт правіць

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы ЛідаСлонім.

Прыпыначны пункт Дзітрыкі размешчаны за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на лініі Баранавічы-ПалескіяЛіда.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Літаратура правіць

  • Дзікевіч, М. Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі [З гісторыі вёскі] // Лідскі летапісец. №4, 2002 — №3-4, 2003.

Спасылкі правіць