Дубчаны

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Дубчаны)

Дубча́ны[1] (трансліт.: Dubčany, руск.: Дубчаны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Вёска
Дубчаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
39
Насельніцтва
71 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852041
Дубчаны на карце Беларусі ±
Дубчаны (Беларусь)
Дубчаны
Дубчаны (Гродзенская вобласць)
Дубчаны

Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы захад ад Ліды.

Гісторыя правіць

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дубчаны ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Ігнацыя Масальскага, біскупа віленскага[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 206 жыхароў, 252 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 44 жылыя пабудовы, 208 жыхароў. З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

  • 1996 год — 110 чал. (56 двароў)
  • 2004 год — 71 чал. (39 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Літаратура правіць

  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі правіць