Дуды (Іўеўскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Дуды, Іўеўскі раён)

Ду́ды[1] (трансліт.: Dudy, руск.: Дуды) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Вёска
Дуды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
109 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229813039
Дуды на карце Беларусі ±
Дуды (Іўеўскі раён) (Беларусь)
Дуды (Іўеўскі раён)
Дуды (Іўеўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Дуды (Іўеўскі раён)

Гісторыя правіць

Упершыню Дуды згадваюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтр староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Рэзідэнцыя старосты знаходзілася ў Лугамавічах. У 1608 гадах у Дудах быў касцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў паселішча Хадкевічаў.

У 1653 Дудскае староства трымаў Т. Дэнгаф. 3 1665 мясцовасць перайшла да Яна Казіміра Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазней — да яго сына Самуэля Міхала. Станам на 1690 у сяле было 14 дымоў.

3 1709 Дуды знаходзіліся ва ўладанні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 Буйніцкіх, пазней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 у Дудах збудавалі новы драўляны касцёл. У 1789 паселішча атрымала статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дуды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1803 мястэчка перайшло ў валоданне Коршакаў.

У 1861 Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічы Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу і налічвалі 30 рэвізскіх душ. Станам на 1866 у мястэчку было 12 двароў. У 1885 тут працавалі багадзельня, кузня, 2 карчмы, таржок. Паводле перапісу (1897) у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт знішчыў паселішча.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут быў 41 двор.

У 1939 Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. З 1961 года ў Іўеўскім пассавеце, з 1962 года ў Іўеўскім сельсавеце[2], з 1967 года вёска ў Морынскім сельсавеце[3].

На 1999 у вёсцы было 46 двароў, насельніцтва 109 чал.

З 2017 года вёска ў Іўеўскім сельсавеце[4].

Насельніцтва правіць

 
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
  5. Dudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 208.
  6. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць