Жалезнікі (Мядзельскі раён)

Жале́знікі[1] (трансліт.: Žaliezniki, руск.: Железники) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Вёска
Жалезнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
48
Насельніцтва
107 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222382
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240814031
Жалезнікі на карце Беларусі ±
Жалезнікі (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Жалезнікі (Мядзельскі раён)
Жалезнікі (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Жалезнікі (Мядзельскі раён)

Гісторыя правіць

У 1868 г. 2 вёскі ў Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 10 двароў, 96 жыхароў і 9 двароў, 89 жыхароў. У 1904 г. вёска Жалезнікі, 226 жыхароў. У 1907 г. вёскі Жалезнікі 1-я (157 жыхароў) і Жалезнікі 2-я (151 жыхар). У 1-ю сусветную вайну з верасня 1915 г. акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, спалена. 18-28.03.1916 г. у раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай аперацыі войскаў расійскіх армій Паўночнага і Заходняга франтоў. У 1940 г. 57 двароў, 232 жыхары. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску (57 двароў), забілі 3 жыхароў. Пасля вайны адноўлена.

З 11.10.1940 г. у Занарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «Перамога». З 1973 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Занарач).

Насельніцтва правіць

  • 193 жыхары (1960)
  • 48 двароў, 107 жыхароў (1997)

Інфраструктура правіць

Жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зяле́знікі

Спасылкі правіць