Жыро́віцы[1] (трансліт.: Žyrovicy, руск.: Жировицы) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Шчара (за 1 км ад яе). Адміністрацыйны цэнтр Жыровіцкага сельсавета. Насельніцтва 2570 чал. (2005). Знаходзяцца за 10 км на поўдзень ад Слоніма, за 138 км ад Гродна; на аўтамабільнай дарозе, што злучае Слонім з шашай Мінск — Брэст.

Аграгарадок
Жыровіцы
В. Жыровічы - Ансамбаль Сьвята-Усьпенскага манастыра PICT3028.jpg
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аграгарадок з
Насельніцтва
2 570 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Аўтамабільны код
4
Жыровіцы на карце Беларусі ±
Жыровіцы (Беларусь)
Жыровіцы
Жыровіцы (Гродзенская вобласць)
Жыровіцы

Жыровіцы — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Навагрудчыны), колішні грэка-каталіцкі цэнтр Літвы. У наш час у былых базыльянскіх мурах размяшчаецца манастырскі комплекс БЭМП.

НазваПравіць

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Жыровічы» ўтварыўся да прозвішча Жыровіч[2]. Афіцыйная форма назвы вёскі — Жыро́віцы[3]. Існуе меркаванне, што апошняя ўзнікла пад польскім уплывам (ад польск.: Żyrowice)[4].

ГісторыяПравіць

У сярэдзіне XV ст. Жыровічы належалі Гойцавічам (вядомы браты Юшка, Івашка і Федзька), але да канца стагоддзя іх род згас. Паміж 1493—1495 гадамі вялікі князь Аляксандр даў Жыровічы свайму маршалку Солтану Аляксандравічу. У 1495 годзе пан Солтан памёр пакінуўшы адзінага непаўнагадовага сына Аляксандра.

 
Гістарычны герб

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Жыровіцы ў складзе Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1565 года пачалі праводзіцца кірмашы[5]. Пад 1587 годам упершыню згадваецца Жыровіцкі манастыр. З 1610-х мясціна знаходзілася ў валоданні Л. Сапегі, потым І. Мялешкі.

У 1624 годзе Жыровіцы атрымалі статус мястэчка, а ў 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў паселішчу Магдэбургскае права. Неўзабаве Жыровіцы сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[6] Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 казацкія загоны спалілі мястэчка і манастыр[5].

19 верасня 1730 у Жыровіцах адбылася ўрачыстая каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай. Карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, ахвяравала княгіня Ганна Радзівіл. Абраз захоўваўся пад шклом у залачоных шатах[7].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жыровіцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. Цягам 18101828 тут знаходзілася рэзідэнцыя грэка-каталіцкага епіскапа Брэсцага. У 18281839 Жыровіцы былі цэнтрам Літоўскай уніяцкай, а ў 18401845 — Літоўскай праваслаўнай епархіі. У 1880-я ў мястэчку дзейнічалі 3 царквы; працавалі духоўнае і жаночае народнае вучылішчы, 3 крамы, 3 шынкі; рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.

У Першую сусветную вайну Жыровіцы занялі нямецкія войскі. У 19191920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жыровіцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Жыровіцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Слонімскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 430 двароў, на 1994 — 650. У 2005 годзе Жыровіцам прысвоены статус аграгарадка[8].

НасельніцтваПравіць

АдукацыяПравіць

У Жыровіцах працуюць дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (з 1945), сярэдняя школа (з 1966) і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова.

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца і амбулаторыя.

ЭканомікаПравіць

12 гандлёвых прадпрыемстваў, філіял Беларусбанка і пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
Выгляд манастыра ў XIX ст.

Жыровіцы — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Уваходзяць у турыстычныя маршруты «Мураваны летапіс Панямоння», «Мураваны летапіс Слоніма і Жыровіцаў»[13].

СлавутасціПравіць

У вёсцы размяшчаецца архітэктурны комплекс былога ўніяцкага (цяпер праваслаўнага) Свята-Успенскага манастыра, які складаецца з наступных збудаванняў:

Апроч таго, на паўночнай ускраіне вёскі, на могілках, захавалася драўляная царква Свята-Георгіеўская царква (кан. XVIII ст.).

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба «Старыя Жыровіцы»

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • У Жыровіцах забаранялася сяліцца яўрэям; паводле дакумента часоў Яна Казіміра (захоўваўся яшчэ ў канцы XIX ст.) яўрэям не дазвалялася нават спыняцца тут на начлег, а ў часе праезду праз мястэчка яны мусілі ісці пешшу, з непакрытай галавой і басанож[14]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Жыро́вічы
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 124.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Сяргей Чыгрын. Назвы нашых вёсак // «Газета Слонімская» № 653, 9 снежня 2009.
  5. 5,0 5,1 ЭнцВКЛ, 2005
  6. Жыровічы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  7. Анатоль Бутэвіч. Цудатворная i збаўча-моцная абярэжніца Беларусі // «Звязда» № 98—99, 18 мая 2001.
  8. КЛУБНЫЕ УЧРЕЖДЕНИЯ РАЙОНА
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  10. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII, Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  11. Валерый Шаблюк. Аляксандр Ярашэвіч. Жыровічы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 386.
  12. Валерый Шаблюк. Аляксандр Ярашэвіч. Жыровічы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 385.
  13. Жировичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  14. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 48.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць