Задзвея

вёска ў Баранавіцкім раёне Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Задзвея)

Задзве́я[1] (трансліт.: Zadzvieja, руск.: Задвея) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, на р. Дзвея.

Вёска
Задзвея
Задзвея. Лядоўня.jpg
Лядоўня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 807 026
Задзвея на карце Беларусі ±
Задзвея (Беларусь)
Задзвея
Задзвея (Брэсцкая вобласць)
Задзвея

ГісторыяПравіць

Вядома з 15 стагоддзя як маёнтак у Навагрудскім павеце, належаў Чамровічам, з 1464 года да 1471 года — Гаштольдам.

У 17 — 18 стагоддзях маёнтак Задзвея — уласнасць шляхцічаў Макушынскіх і Чачотаў. Чачоты пабудавалі тут касцёл і палац (не захаваліся).

 
Касцёл, пачатак XX ст.

У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся фальварак Задзвея, у якім 11 дамоў, 41 жыхар.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.

ІнфраструктураПравіць

  • Магазін
  • Сярэдняя школа (з 1986 года працуе краязнаўчы музей)

НасельніцтваПравіць

  • 1 двор, 32 жыхары (1909)
  • 134 дамы, 778 жыхароў (1921)
  • 961 жыхар (1959)
  • 719 жыхароў (1970)
  • 166 двароў, 265 жыхароў (1998)
  • 131 гаспадарка, 237 жыхароў (2005)

СлавутасціПравіць

  • Сядзіба Чачотаў

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць