Задуб’е (Ганцавіцкі раён)

вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Задуб’е)

Заду́б'е[1] (трансліт.: Zadubje, руск.: Задубье) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малькавіцкага сельсавета. Размешчана за 34 км. на поўдзень ад раённага цэнтра Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 174 двары, 386 жыхароў (2005).

Вёска
Задуб'е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
174
Насельніцтва
386 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3751646
Паштовыя індэксы
225438
Аўтамабільны код
1
Задуб'е на карце Беларусі ±
Задуб’е (Ганцавіцкі раён) (Беларусь)
Задуб’е (Ганцавіцкі раён)
Задуб’е (Ганцавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Задуб’е (Ганцавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска Дабраслаўскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1909 годзе ў Задуб'і налічвалася 58 двароў, 333 жыхары. З 1921 года — у складзе Польшчы, вёска і фальварак Дабраслаўскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, разам у вёсцы і фальварку 85 дамоў, 479 жыхароў. З 1939 года ў складзе БССР, з 15.01. 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці.

У 1940 годзе вёска, 166 двароў, 492 жыхары[2]. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ці прапалі без вестак 27 жыхароў вёскі.

29 снежня 1943 года гітлераўцы амаль поўнасцю спалілі Задуб'е, знішчыўшы 149 двароў і загубіўшы 48 жыхароў[2]. Пасля вайны вёска адноўлена, ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь. З 08.01.1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. — Лунінецкага раёна.

Сучаснасць правіць

У вёсцы дзейнічаюць клуб, магазін, бібліятэка, базавая школа, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт. У цэнтры Задуб'я каля будынка клуба ў 1967 г. пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ці былі закатаваны акупантамі. Планіровачна складаецца з паўднёва-захаду на ўсход (крыху выгнутай у сярэдзіне на поўнач) вуліцы, якую перасякаюць 2 дугападобныя (выгнутыя да цэнтра вёскі) вуліцы, да якіх прымыкае шэраг завулкаў і адасобленых участкаў забудовы.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Задубье

Спасылкі правіць