Залессе (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Залессе, Брэсцкі раён)

Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Вёска
Залессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 50 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850051
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Залессе (Брэсцкі раён)
Залессе (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Залессе (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVII стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1630 годзе належала П. Вітаноўскаму, у 1774 годзе — А. Вітаноўскаму, у 1789 годзе — Старавольскім.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Збірагі, прыватнае ўладанне графа Грабоўскага. У 1889 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета; тут размяшчалася Збіражская валасная ўправа. У 1890 годзе сяляне Залескай сельскай грамады мелі 118 дзесяцін зямлі. Працавала школа граматы.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

Насельніцтва правіць

  • 72 жыхары (1861)
  • 11 двароў, 129 жыхароў (1886)
  • 121 жыхар (1905)
  • 21 двор, 89 жыхароў (1921)
  • 45 двароў, 223 жыхары (1940)
  • 157 жыхароў (1959)
  • 124 жыхары (1970)
  • 33 гаспадаркі, 71 жыхар (1997)
  • 28 гаспадарак, 58 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць