Заполле (Брэсцкі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Заполле, Брэсцкі раён)

Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 21 кіламетр на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Вёска
Заполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 27 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225033
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212830031
Заполле на карце Беларусі ±
Заполле (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Заполле (Брэсцкі раён)
Заполле (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Заполле (Брэсцкі раён)

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе упамінаецца ў матэрыялах попісу войска ВКЛ. У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі. Паводле рэвізіі 1858 года ў вёсцы налічвалася 78 сялянскіх душ, уласнасць пана Ф.Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Вулькаўскай сялянскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР.

Насельніцтва правіць

  • 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005)
  • 160 жыхароў (1905)
  • 29 жыхароў, 6 двароў (1921)
  • 101 жыхар (1959)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць